У ЖЖ 2013-11-28 15:38
Нарэшце паслухаў новы альбом N.R.M.-бязь-Вольскага.
Эм… Ну… Ё…
Карацей, пацыент хутчэй здох, чым памёр.
Ня верыцца, што гэта тыя самыя людзі, якія выдалі «Дом Культуры». Гэта нейкія «Сябры», якім з моцнага перапою закарцела граць гараж-рок. Эпічны, проста эпічны шлак. І гэтыя людзі яшчэ выдалі вініл ды спадзяюцца яго прадаць… Ды тут, наадварот, за праслухоўваньне трэба даплочваць. Ну, дзякуй гурту хоць за тое, што гэтае ганьбішча доўжыцца толькі паўгадзіны.
ДыПыБыЧы
forion
| четверг, 28 ноября 2013